“Гучы, беларускае слова!”
Пад такой назвай стартаваў моўны марафон у 3 класах, прасвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Удзельнікі “забегу” развівалі творчыя здольнасці ў паэтычным чытанні верша, у складанні рыфмаванак, у меладычным спеве калыханкі.
Пераадольвалі моўныя перашкоды пры выкананні заданняў “Назаві па-беларуску”, “Лексічны калейдаскоп”. Праяўлялі кемлівасць і знаходлівасць у гульнях “Хто хутчэй”, “Шыфраванка”.
Закончылі моўны марафон разам з Эвелінай Дунчанка вершам П.Броўкі “Калі ласка”.
Самусенка Д.У.,
настаўнік пачатковых класаў